Крупіцкія музыкі > Аб калектыве

Творчую біяграфію Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Крупіцкія музыкі" пачаў у 1982 годзе. Пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтра культуры Уладзіміра Грома, у творчым супрацоўніцтве з харэографам Георгіем Чорным быў створаны адзін з лепшых самадзейных калектываў Беларусі, у склад якога ўвайшлі музыкі, спевакі і танцоры.

Репертуар калектыва – гэта беларускі музычны, песенны і танцавальны фальклор у яго сцэнічным увасабленні: яскравыя інструментальные нумары, лірычныя і жартоўныя песні, арыгінальныя харэаграфічныя мініяцюры і традыцыйныя танцы.

"Крупіцкія музыкі" вядуць актыўную канцэртную дзейнасць на радзіме і за яе межамі. Ансамбль з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў і фестываляў, вядзе дабрачынную і асветніцкую дзейнасць.

У калектыве займаюцца звыш 30 чалавек. У поўным складзе "Крупіцкія музыкі" могуць прадставіць канцэртную праграму на паўтары гадзіны, гадзіну (музыканты і спевакі), ці да 45 хвілін (камерны інструментальны гурт). З 2009 года мастацкім кіраўніком ансамбля з'яўляецца Наталля Лісіца. Гастрольная дзейнасць калектыва:

  1. Бельгія 1990
  2. Германія 1983, 1990, 1991, 1993, 1996, 1999, 2000, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2017
  3. Італія 1988, 1993
  4. Кітай 2010
  5. Латвія 2013, 2016
  6. Літва 1990, 2014
  7. Нідэрланды 1989, 1990, 1991, 1993, 1996, 1999, 2004
  8. Польшча 1986, 1995, 1998, 2002, 2010, 2014, 2016
  9. Расія 1984, 1987, 1988, 2004, 2005, 2006, 2013, 2014, 2016
  10. Румынія 2013, 2015
  11. Украіна 1987
  12. Францыя 1991, 2006
  13. Чэхія 1999
  14. Эстонія 1994, 2005, 2015
  15. Югаславія 1984
  16. Японія 1995
Наталья Лисица


Наталля Лісіца
Мастацкі кіраўнік


Георгий Черный


Георгій Чорны
Балетмайстар,
заслужаны работнік культуры РБ

© 2017 «Крупіцкія музыкі»