Крупіцкія музыкі > Гром Уладзімір Мікалаевіч

Гром Уладзімір Мікалаевіч

Гром В.Н. Гром Уладзімір Мікалаевіч (1951 – 2008гг) – заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаурэат прэміі 1996 года ў галіне мастацтва. Нарадзіўся ў вёсцы Семурадцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. З 1976 года працаваў дырэктарам Крупіцкага цэнтра культуры Мінскага раёна, кіраўніком Заслужанага аматарскага калектыва РБ "Крупіцкія музыкі", дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэта культуры і мастацтваў.

На працягу ўсяго творчага шляху займаўся рэканструкцыяй і ўдасканаленнем беларускіх народных музычных інструментаў, якіх у калектыве налічваецца некалькі дзесяткаў. Паралельна з работай над фальклорнай спадчынай У.Гром праводзіў вялікую пошукавую справу па адраджэнню беларускай класічнай музыкі 18-19 стагоддзяў. Вынікам гэтай працы з'явіўся выпуск кампакт-дыска "Крупіцкіх музык", дзе гучыць музыка В.Казлоўскага, М.Радзівіла, М.Агінскага, Т.Касцюшкі, Ю.Шадурскага, А. Абрамовіча, А.Ельскага, Я. Тарасевіча.

Гром В.Н. У.Громам выдадзена 7 рэпертурных сборнікаў, у тым ліку "Школа ігры на беларускіх народных духавых інструментах" у сааўтарстве з А.Крамко і І.Мангушавым.

Па ініцыятыве У.Грома ў 1998 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў быў створаны першы ў рэспубліцы ансамбль беларускіх народных духавых інструментаў "Гуды".

Творы У.Грома выконваюцца шматлікімі аматарскімі і прафессійнымі калектывамі краіны. Ён плённа супрацоўнічаў з Нацыянальным акадэмічным народным хорам РБ імя Г.Цітовіча, нацыянальным акадэмічным аркестрам РБ імя І.Жыновіча, праводзіў вялікую работу па прапагандзе беларускага народнага мастацтва як у сябе на радзіме, так і за яе межамі. Узнагароджаны медалямі "Ф.Скарыны" і "За працоўныя заслугі".

© 2017 «Крупіцкія музыкі»