Крупіцкія музыкі > Навіны

2017

23 лістапада ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца святочны канцэрт ансамбля з нагоды 35-гадовага юбілею. Квіткі ў продажы.

У чэрвені ансамбль наведаў сталіцу лужыцкіх сербаў г.Баутцэн (ФРГ), дзе прыняў удзел у міжнародным фальклорным фестывалі.

2016

У жніўні артысты ансамбля прынялі ўдзел у фестывалі "Сяброўская бяседа" каля г. Беласток.

У ліпені ансамбль прыняў удзел у святкаванні Купалля, якое арганізуецца беларусамі Масквы.

Танцавальная група ансамбля ў чэрвені наведала г. Вентспілс (Латвія), дзе прыняла ўдзел у свяце "Ад Ліга да Купалля", якое арганізуецца беларускай суполкай.

2015

У верасні артысты ансамбля наведалі г. Талін (Эстонія), дзе выступілі на фестывалі нацыянальных культур.

У жніўні ансамбль прыняў удзел у фестывалі ў г. Клуж-Напока (Румынія), які арганізуецца венгерскай этнічнай меншасцю.

2014

Музыканты і салісты ансамбля ў верасні 2014 прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі нацыянальных культур "Содружество-2014" у г. Паўднёва-Сахалінск (востраў Сахалін) і ў кастрычніку выступілі на свяце беларускай песні ў г.Шауляй (Літва).

Ансамбль у поўным складзе прыняў удзел у фестывалі "Eurofolk - 2014" у Замасці (Польшча) ў ліпені 2014.

Музыканты і салісты ансамбля па запрашэнні амбасады Беларусі ў Латвіі выступілі на пераднавагодняй сустрэчы беларусаў Латвіі ў снежні 2013.

2013

З 1 па 5 жніўня ансамбль прыме ўдзел у фальклорным фестывалі "Песні гор" ў Сібіу (Румынія).

У пачатку красавіка 2013 года ансамбль пабываў у Растове-на-Доне і Растоўскай вобласці на мерапрыемствах, прысвечаных Дню яднання народаў Расіі і Беларусі. Канцэрты адбыліся ў Растоўскай абласной філармоніі і станіцах Цаліна, Зернаград, Гуляй-Барысаўка.

2012

У 2012 годзе ансамблю спаўняецца 30 гадоў. Юбілейны канцэрт пройдзе на сцэне канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі 25 лістапада 2012 года.

© 2017 «Крупіцкія музыкі»